Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ІГНАЦІЙ (КУДАРЭНКА) 

ІГНАЦІЙ (КУДАРЭНКА)

[Грыгорый Лаўрэнцевіч; 1895, в. Козыраўка Херсонскай губ., цяпер Украіна — 28.3.1984, Жыровічы, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.], архімандрыт. З сялянскай сям’і. Скончыў камерцыйнае вучылішча ў Елізаветградзе (1916). У маі таго ж года мабілізаваны ў армію. Да кастр. 1917 на Паўдн.-Зах. фронце, прапаршчык 443 пяхотнага палка. Вярнуўся на радзіму, дапамагаў бацькам па гаспадарцы. З 1919 у арміі Дзянікіна. У студз. 1920 армія з Екацярынаграда пайшла на Кракаў (Польшча), але вымушана была здацца ў палон. З групай афіцэраў і вольнанаёмнымі ўцёк і «вандраваў» па Усходняй Еўропе. У 1924 пасля сканчэння земляробчых курсаў завербаваўся на працу ў Навагрудак. З 1926 працаваў на лесапілцы ў Слоніме. З 1927 вартаўнік Слонімскага Спаса-Праабражэнскага сабора. 2.5.1930 паступіў у Жыровіцкі Успенскі мужчынскі манастыр, у якім падвізаўся таксама айцец Серафім (Шахмуць), з якім за гады паслушання пасябраваў. 2.5.1941 рукапаложаны ў дыякана, 15.5.1941 у іерэя. У жн. 1941 з архімандрытам Серафімам пакінуў Жыровіцкі манастыр і накіраваўся ў бок Мінска. Па дарозе наведаў шэраг вёсак і мястэчак Капыльскага, Слуцкага, Уздзенскага р-наў, дзе збіраў на імя мітрапаліта прашэнні веруючых з просьбай аб адкрыцці царкоўных прыходаў. Са студз. 1942 зноў займаўся місіянерскай дзейнасцю. Ездзіў на Віцебшчыну, адкрываў храмы, правіў богаслужэнні, хрысціў дзяцей. Таксама наведаў Быхаў, Жлобін, Магілёў, Гомель. У Чонках Гомельскай вобл. ўдзельнічаў у аднаўленні жаночага манастыра. Увосень 1943 вярнуўся ў Мінск. Служыў у Свята-Духавым саборы. У чэрв. 1944 пераехаў у Гродна. Арыштаваны 6.9.1944. Перавезены ў Мінск. Асуджаны 7.7.1945 асобай нарадай НКВД за «актыўнае супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны, хутчэй за ўсё, ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Пасля вызвалення (1949) вярнуўся ў Беларусь. Працягваў служыць у Жыровіцкім манастыры. Камандзіраваўся ў розныя прыходы. Каля 2 гадоў служыў у Пінску. 2.12.1954 пастрыжаны ў манашаства з імем Ігнацій. З 1976 благачынны, духаўнік браціі манастыра. Узнагароджаны нагрудным крыжам (1959), санам ігумена (1966), паліцай (1971). Узведзены ў сан архімандрыта (1980). Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 22.4.1992. Групавая справа І. і інш. № 35844-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Пахаваны ў Жыровічах.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Жития священномучеников Минской епархии. С. 155—161; Жыровіцкая Абіцель. 2000, № 5(18).


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".