Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ІГНАТОВІЧ (ИГНАТОВИЧ) Міхаіл Іосіфавіч 

ІГНАТОВІЧ (ИГНАТОВИЧ) Міхаіл Іосіфавіч

[4.8.1906, в. Іванава Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 11.9.1982], протаіерэй. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў 4-класную царкоўна-прыходскую школу (1919), Нясвіжскую рускую гімназію (1927), багаслоўскі ф-т Варшаўскага ун-та (1931). 19.10.1930 ажаніўся з настаўніцай Ксеніяй Сцяпанаўнай Коршун (н. ў 1906). 4.6.1931 архіепіскапам Аляксіем (Грамадскім) рукапаложаны ў дыякана, 5.7.1931 архіепіскапам Сіманам у Варшаўскім кафедральным саборы ў прасвітара. З 1.8.1931 другі святар Спаса-Праабражэнскага храма ў мяст. Дзятлава, цяпер горад Гродзенскай вобл. З 10.12.1931 другі святар, з 4.4.1932 настаяцель Георгіеўскай царквы в. Астроўкі, цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. 10.4.1933 у Ігнатовічаў нарадзілася дачка Галіна. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. З 27.12.1944 да 29.4.1945 знаходзіўся пад следствам у турме НКВД у Баранавічах. З 22.2.1957 служыў ва Уваскрасенскім храме ў Клецку Мінскай вобл. З 22.9.1960 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Гурыем (Ягоравым) прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскай царквы г.п. Астрына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Узнагароджаны набедранікам (1934), скуф’ёй (1936), камілаўкай (1943), залатым нагрудным крыжам (1946), санам протаіерэя (1951), паліцай (1956), нагрудным крыжам з упрыгожаннямі (1961), мітраю (1971).

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 309.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".