Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ІВАНОЎ (ИВАНОВ) Андрэй Дзям’янавіч 

ІВАНОЎ (ИВАНОВ) Андрэй Дзям’янавіч

[1894, в.  Дзешкава, цяпер Невельскі р-н Пскоўскай вобл., Расія — ?], святар. Рускі. З сялянскай сям’і. Служыў у прыходах Полацка-Віцебскай епархіі. Быў жанаты, гадаваў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 23.5.1931 у  в.  Ворань Полацкай акругі, цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. Асуджаны 26.7.1931 калегіяй АДПУ за «правядзенне антысавецкай агітацыі па зрыве мерапрыемстваў савецкай улады ў вёсцы» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа І. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобл., ф. 1070, в. 1, с. 30, л. 29—31.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".