Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ІААСАФ (ЖАВАХАЎ) 

ІААСАФ (ЖАВАХАЎ)

[Уладзімір Давыдавіч; 24.12.1874, Прылукі Палтаўскай губ., цяпер Украіна — 4.12.1937, Курск, НКВД], свяшчэннамучанік, педагог, грамадскі дзеяч. З роду грузінскіх князёў Джавахавых. Скончыў юрыдычны ф-т Кіеўскага ун-та. З 1900 служыў у Кіеўскай судовай палаце. З 1908 правадзейны член Праваслаўнага місіянерскага таварыства, член Праваслаўнага Камчацкага брацтва. Да 1917 на дзяржаўнай службе. Пасля грамадзянскай вайны некаторы час выкладаў замежныя мовы, быў супрацоўнікам Украінскай акадэміі навук. Першы раз арыштаваны ў 1924. На працягу 7 месяцаў зняволены ў Кіеўскай турме. Пасля вызвалення звярнуўся з лістом да патрыярха Ціхана: «Настаў час і мне паслужыць Госпаду, прысвяціць яму свае апошнія дні». 26.12.1924 пастрыжаны ў манашаскі сан з імем Іаасаф і рукапаложаны ў іераманаха. У 1926 мітрапалітам Сергіем (Страгародскім) хіратанісаны ў епіскапа Дзмітрыеўскага, вікарыя Курскай епархіі. Неўзабаве арыштаваны. Абвінавачваўся ў «распаўсюджванні контррэвалюцыйнай літаратуры». У ліст. 1926 асуджаны да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Пасля сканчэння тэрміну высланы на 3 гады ў Нарымскі р-н Томскай вобл. Вызвалены ў 1932. Прызначаны епіскапам Пяцігорскім. З 29.6.1934 епіскап Магілёўскі. Зноў арыштаваны 16.10.1936. Праз паўгода вызвалены, жыў у Белгарадзе. У чарговы раз арыштаваны як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» і этапаваны ў Курск. 4.12.1937 тройкай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Белгародскай вобл. ў маі 1990. 17.7.2002 Св. Сінодам кананізаваны ў ліку новамучанікаў Расійскіх. У жн. 2002 далучаны да Сабору Беларускіх Святых.

Літ.: Православный календарь на 2004 год. Сост. Кулаженко Л. Е., Матрунчик Т. А. Мн., 2003. С. 107.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".