Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ІААН (ПОМЕР) 

ІААН (ПОМЕР)

[Яніс; 6(19).1.1876, хут. Ілзессала, цяпер тэрыторыя Латвіі — 30.9.1934, Рыга], свяшчэннамучанік. Латыш. З сялянскай сям’і. Скончыў Рыжскую духоўную школу і семінарыю (1897). Працаваў настаўнікам у Ляўданскай царкоўна-прыходскай школе. У 1900 паступіў у Кіеўскую духоўную акадэмію. Пастрыжаны ў манашаства. 23.9.1903 рукапаложаны ў іерадыякана, 13.7.1904 — у іераманаха. Скончыў акадэмію са ступенню кандыдыта багаслоўя. Выкладаў у Чарнігаўскай, з 1906 у Валагодскай семінарыях. 26.9.1907 узведзены ў сан архімандрыта. У 1908 прызначаны рэктарам Віленскай (Літоўскай) духоўнай семінарыі, адначасова служыў настаяцелем у Свята-Троіцкім манастыры. 11.3.1912 хіратанісаны і прызначаны епіскапам Слуцкім, вікарыем Мінскай епархіі. З 1912 епіскап Адэскі, з 1913 — Таганрогскі, з 20.9.1917 — Цвярскі. У 1918 накіраваны ў Пензу, узведзены ў сан архіепіскапа. Арыштаваны чэкістамі ў канцы 1919 пачатку 1920. Вызвалены ў сак. 1920. З 21.6.1921 архіепіскап Рыжскі і  Латвійскі. Выбраны ў Латвійскі сейм (1925). З 1.12.1926 аднавіў работу Рыжскай духоўнай семінарыі. У ноч з 29 на 30 верас. 1934 невядомыя ўварваліся ў архіерэйскую дачу архіепіскапа ў Кішвозеры. Пасля нечалавечых катаванняў у яго выстралілі і яшчэ жывым аддалі агню. Развітацца з уладыкам прыйшлі тысячы прыхаджан. Пахаваны на Пакроўскіх могілках у Рызе. 24—25.9.2001 Саборам Латвійскай Праваслаўнай Царквы праслаўлены як мясцовашанаваны святы . У 2003 мошчы перанесены ў Рыжскі кафедральны сабор. У лют. 2002 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы ўключаны ў Сабор беларускіх святых як свяшчэннамучанік.

Літ.: Православный календарь на 2004 год. Сост. Кулаженко Л. Е., Матрунчик Т. А. Мн., 2003. С. 91; Житие святого священномученика Иоанна, архиепискапа Рижского. Рига, 2001.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".