Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ІААН (МАЦВЕЕНКА) 

ІААН (МАЦВЕЕНКА)

[Васілій Яфрэмавіч; 29.1.1910, в. Радзеева Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], іераманах. Беларус. З сялянскай сям’і. З 10.5.1927 да 30.3.1930 паслушнік Міхайлаўскага Выдубецкага манастыра ў Кіеве. З 1930 чытальнік і іпадыякан Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора ў Гомелі. Рукапаложаны ў дыякана, затым святара Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Служыў у Пакроўскай царкве в. Бабічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. 22.6.1932 епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім Феадосіем (Вашчынскім) перарукапаложаны ў дыякана, 24.6.1932 — у святара і накіраваны ў Раства-Багародзіцкі храм в. Чабатовічы Буда-Кашалёўскага р-на. Узнагароджаны набедранікам (6.12.1934). Арыштаваны 30.1.1935. Асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення накіраваны Маскоўскай Патрыярхіяй у Арлоўскую вобл. З 20.5.1940 служыў у  Раства-Багародзіцкай царкве в. Крэніна Мцэнскага р-на Арлоўскай вобл. Зноў арыштаваны 13.8.1940. Прыгавораны НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 5 гадоў ППК. З 26.3.1947 настаяцель Аляксандра-Неўскага храма в. Ніўкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл. У 1948 прызначаны ў Мікалаеўскую царкву в. Агародня Добрушскага р-на, дзе прыклаў шмат намаганняў для абнаўлення храма і з’яднання прыхода. З 13.3.1950 настаяцель Успенскай царквы в. Чарацянка Гомельскага р-на. З другой паловы 1950 клірык Чарнігаўскай епархіі (Украіна). Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 514.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".