Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ІААН ВЯЧОРКА 

ІААН ВЯЧОРКА

[1890, в. Касарычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 28.4.1933, Бабруйск, турма АДПУ], свяшчэннамучанік. Сын Марціна Вячоркі* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1913). Накіраваны псаломшчыкам у Георгіеўскую царкву ў родную вёску. 2.11.1915 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Пакроўскага храма в. Крываносы Бабруйскага пав., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. Падчас польскай акупацыі 1919—20 падвяргаўся ўціску з боку новай адміністрацыі. У 1928, калі прыход не здолеў своечасова заплаціць непамерны падатак, што накладаўся на цэрквы, арыштаваны ўладамі, 9 месяцаў правёў у зняволенні ў Слуцкай турме. Зноў арыштаваны з шэрагам актыўных прыхаджан 19.3.1933 Старадарожскім АДПУ. Абвінавачваўся ў правядзенні антысавецкай прапаганды. Падчас допытаў адмовіўся прызнаць сваю віну і заявіў: «Прад’яўленыя мне абвінавачанні з’яўляюцца перашкодай для выканання абрадаў рэлігійнага культу і маюць на мэце закрыццё царквы. У сваёй дзейнасці я не выходзіў за рамкі рэлігійных абрадаў». Асуджаны 17.4.1933 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’я святара ў маі 1933 выслана на Урал. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 11.6.1960. Асабовая справа В. № 16555-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы кананізаваны і  далучаны да ліку святых новапакутнікаў.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии.


* Вучыўся ў Пінскім духоўным вучылішчы. Служыў псаломшчыкам у Георгіеўскай царкве в. Касарычы.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".