Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЗУБОВІЧ (ЗУБОВИЧ) Антоній Іосіфавіч 

ЗУБОВІЧ (ЗУБОВИЧ) Антоній Іосіфавіч

[31.7.1890, в. Палялейкі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў настаўніцкую семінарыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Мікалаеўскай царкве ў Лагойску, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Быў жанаты на Ганне Сямёнаўне (н. ў  1901), гадаваў сына Мсціслава (1938). Арыштаваны 14.7.1945 у в. Трабы тагачаснага Юрацішскага р-на Маладзечанскай вобл., цяпер Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл. Асуджаны ваенным трыбуналам войск МУС Мінскай вобл. 8.4.1947 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» і як «член БНС» да 7 гадоў ППК і 4 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Іркуцкую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 16.2.1990. Асабовая справа З. № 30645-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".