Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЗЕНЮК Іаан Пятровіч 

ЗЕНЮК Іаан Пятровіч

[18.5.1872, мяст. Пагост Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 1940 (?)], протаіерэй, цесць бел. паэта Янкі Бобрыка. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Данскую духоўную семінарыю (5.6.1894). Выкладаў у царкоўна-прыходскай школе в. Неманіцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н. З 1895 псаломшчык Успенскай царквы в. Брадзец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н. Рукапаложаны ў дыякана (9.5.1897), святара (11.5.1897) Пакроўскага храма в. Кабылянка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Знаменка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., настаўнік царкоўна-прыходскай школы. З 26.5.1898 у Свята-Троіцкай царкве в. Нача Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н, выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. З 31.10.1898 законанастаўнік школы Мінскага Спаса-Праабражэнскага жаночага манастыра, з 15.9.1900 — Мінскай жаночай Уваскрасенскай школы, Мінскай узорнай школы, член Мінскага апякунства бедных духоўнага звання. З 1901 святар Мінскага жаночага манастыра. З 1902 член рэвізійнага камітэта свечнага завода, настаўнік Мінскага 7-класнага першаразраднага жаночага вучылішча. З 20.10.1905 выкладаў у Мінскім жаночым камерцыйным вучылішчы, з 1907 — у прыватнай жаночай гімназіі В.І.Лявіцкай, з 1910 — у 2-класнай мужчынскай гімназіі. Быў жанаты, меў дачок Таццяну (н. ў 1900), Кацярыну (1905), Вольгу (1907), сына Паўла (1912). Узнагароджаны набедранікам (1900), скуф’ёй (1903), сярэбраным медалём Чырвонага Крыжа (1907), камілаўкай (1909), нагрудным крыжам. Падчас арышту служыў у Мікалаеўскай царкве ў пас. Козырава (цяпер у межах Мінска). Арыштаваны 9.4.1935. Асуджаны 10.8.1935 з інш. святарамі, дыяканам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Верагодна, была рэпрэсавана і сям’я протаіерэя. Памёр ад разрыву сэрца неўзабаве пасля вяртання з канцлагера. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 4.4.1990. Групавая справа З. і інш. № 31424-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ф. 136, в. 1, с. 41145; НАРБ, ІКР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".