Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЗЕНЧЫК (ЗЕНЧИК) Сергій Ігнатавіч 

ЗЕНЧЫК (ЗЕНЧИК) Сергій Ігнатавіч

[1887, в.  Перавозы (Перавоз) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 2.7.1965, Пружаны Брэсцкай вобл.], протаіерэй. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. З 1915 псаломшчык Петра-Паўлаўскага храма в. Навасёлкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў дыякана (1916), потым іерэя. З 1917 служыў у в. Лапацін Пінскага пав. У 1929 прызначаны ў Ільінскую царкву в. Вялікая Рыта Брэсцкага пав., цяпер Маларыцкі р-н Брэсцкай вобл. З 1938 настаяцель Успенскай царквы ў в. Шарашова Пружанскага пав., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Служыў у Шарашове. Арыштаваны 17.12.1944. Асуджаны 24.11.1945 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Вярнуўшыся, служыў у Мікалаеўскай царкве в. Смальяніца Пружанскага р-на. З 1952 у Пружанскім Аляксандра-Неўскім саборы. У 1962 выйшаў за штат. Рэабілітаваны 27.9.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа З. № 10151-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".