Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ЗЕМБАЛЕЎСКІ (ЗЕМБОЛЕВСКИЙ) Іаан Кузьміч
[1881, в. Рэпкі, цяпер Роменскі р-н Сумскай вобл., Украіна — ?]. Украінец. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Ігуменскім пав. Мінскай губ. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 16.2.1933 у в. Слабодка Пухавіцкага р-на. Асуджаны 29.7.1933 з шэрагам актыўных прыхаджан асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Вызвалены 4.3.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.5.1959 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа З. і інш. (усяго каля 40 чалавек) № 14257-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.