Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЗЕЛЯЗІНСКІ (ЗЯЛЕНСКІ) (ЗЕЛЕЗИНСКИЙ, зеленский) Сімяон 

ЗЕЛЯЗІНСКІ (ЗЯЛЕНСКІ) (ЗЕЛЕЗИНСКИЙ, зеленский) Сімяон

[1878, в. Рудабелка Бабруйскага пав. Мінскай губ., з 31.8.1954 у межах г.п.  Акцябрскі Гомельскай вобл. — ?], сын Васілія (Зелязінскага) (Зяленскага). З  1909 настаяцель Георгіеўскай царквы в. Лапічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіыповіцкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 19.9.1937. Праходзіў па адной справе са святарамі Мікалаем Вярыгам, Даніілам Каржанеўскім, Мікалаем Заусцінскім, Іосіфам Ціхановічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі. Асуджаны 20.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.9.1963 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа З. і інш. № 8901 захоўваецца ў  архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".