Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЗДАНКО Пракофій Яфімавіч 

ЗДАНКО Пракофій Яфімавіч

[27.2.1879, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З мяшчанскай сям’і. У 1910-я г. акалодачны наглядчык Мінскага гарадскога паліцэйскага ўпраўлення. У 1920-я г. дыякан Слуцкага Свята-Мікалаеўскага сабора. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 11.9.1929. Асуджаны са святарамі Мінскай епархіі Яўгеніем Каржанеўскім, Сергіем Рункевічам, Васіліем Цярноўцам 20.11.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.3.1992 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа З. №  33599-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".