Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЗАХАРЭВІЧ (ЗАХАРЕВИЧ) Генадзій Якаўлевіч 

ЗАХАРЭВІЧ (ЗАХАРЕВИЧ) Генадзій Якаўлевіч

[1868, Рэжыца Віцебскай губ., цяпер Латвія — ?], протаіерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Атрымаў вышэйшую духоўную адукацыю. У 1910-я г. законанастаўнік мужчынскай і жаночай гімназій Слуцка. Узнагароджаны камілаўкай (1914). Падчас арышту настаяцель Слуцкага Мікалаеўскага сабоpа. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Зімняя, д. 16. Асуджаны 9.6.1933 з 20 свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і як член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа З. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".