Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЗАУСЦІНСКІ (ЗАУСТИНСКИЙ) Мікалай Лявонцевіч 

ЗАУСЦІНСКІ (ЗАУСТИНСКИЙ) Мікалай Лявонцевіч

[1857, в. Даўгінава Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ліст. 1937, Магілёў, турма НКВД], протаіерэй. Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1881). З 20.11.1881 служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскай царкве в. Станькава Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. 21.11.1882 рукапаложаны ў іерэя, прызначаны настаяцелем Петра-Паўлаўскага храма в. Чыркавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. З 8.8.1888 на працягу больш 40 гадоў служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Лешніца (тагачасны паштовы адрас: ст. Пярэжыр) Ігуменскага пав., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 17.9.1937 у Асіповічах Магілёўскай вобл. Праходзіў па адной справе са святарамі Мікалаем Вярыгам, Даніілам Каржанеўскім, Сімяонам Зяленскім, Іосіфам Ціхановічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы. Асуджаны 20.10.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.9.1963 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа З. і інш. № 8901 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

1.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Пуліхава, д. 24, кв. 3 арыштаваны старшы інспектар Падатковага ўпраўлення Наркамфіна Заусцінскі Іван Мікалаевіч (н. ў 1894 у в. Лешніца, меў вышэйшую адукацыю), сын Мікалая Заусцінскага. 11.10.1938 тройкай НКВД асуджаны як «удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Вызвалены 12.9.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа З. № 6905-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Статистические сведения о церквах и причтах Минской епархии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".