Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЗАЙЦАЎ (ЗАЙЦЕВ) Аляксій Цярэнцевіч 

ЗАЙЦАЎ (ЗАЙЦЕВ) Аляксій Цярэнцевіч

[25.9.1882, в. Раіны Віцебскай губ. — ?], протаіерэй. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1902). З 1903 працаваў настаўнікам у народнай школе в. Рудня Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н. У 1905 ажаніўся з Анастасіяй Раманаўнай Антонавай (н. ў в. Езярышча Гарадоцкага пав.), гадаваў дачку Ганну (н. 28.8.1909), сыноў Грыгорыя (14.11.1905), Дзмітрыя (7.2.1907), Міхаіла (8.11.1917), Мікалая (24.12.1920), Веніяміна (6.7.1924). 5.3.1909 епіскапам Віцебскім і Полацкім Серафімам (Мешчараковым) рукапаложаны ў дыякана, 8.11.1909 — у іерэя і прызначаны трэцім святаром у Мікалаеўскі кафедральны сабор у Віцебску. 23.4.1910 пераведзены настаяцелем у Пакроўскую царкву в. Дудзінка Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. З 27.9.1914 у штаце ваеннага духавенства, залічаны другім святаром пры штабе 10-й арміі. Пасля дэмабілізацыі 1.4.1918 пераведзены ў Пакроўскую царкву в. Войханы Гарадоцкага пав. З 24.11.1924 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Навадворкі Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. З 1.12.1924 служыў у Дзвонскай царкве (?). З 1.10.1927 благачынны Ушацкага р-на. З 13.6.1931 да 7.8.1937 настаяцель Зенцаўскай Свята-Ціхвінскай царквы, благачынны тагачаснага Лакнянскага р-на, цяпер Пскоўская вобл., Расія. Арыштаваны 24 (ці 28).2.1930. Асуджаны 10.3.1930 (паволе інш. звестак 28.11.1930) да 1 года зняволення. Зноў арыштаваны ў ліст. 1937 і прыгавораны тройкай НКВД да 10 гадоў ППК. Вызвалены 13.5.1943. З дазволу і благаславення архіепіскапа Уфімскага і Башкірскага Сцяфана (Працэнкі)* арганізаваў «дваццатку», прыход, служыў у малітвенным доме ў г. Даўлеканава (да 14.9.1945). 3.9.1946 архіепіскапам Мінскім і Беларускім Васіліем (Ратміравым) прызначаны настаяцелем Успенскай царквы ў Гарадку. Мітрапалітам Серафімам, архіепіскапам Смаленскім і ўсяе Зах. вобл., узнагароджаны нагрудным крыжам з упрыгожаннямі (1931), мітрай (1932).

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 284.


* Свецкае імя: Сцяфан Максімавіч; н. 2(15).8.1889. Скончыў Агранамічны інстытут, 3 курсы Кіеўскай духоўнай акадэміі (1918), Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут (1922). Рукапаложаны ў?іерэя (5.3.1922) і прызначаны настаяцелем Свята-Троіцкай царквы в.?Насоўкі Чарнігаўскай вобл. Пастрыжаны ў манашаства і ўзведзены ў сан архімандрыта (24.11.1924). 26.8.1926 хіратанісаны ў епі­скапа Казялецкага, вікарыя Чарнігаўскай епархіі (Украіна). З?28.10.1932 епіскап Чарнігаўскі і Казялецкі, з 1942 — Уфімскі. 10.11.1942 узведзены ў сан архіепіскапа. З 25.8.1944 архіепіскап Палтаўскі і Крэмянчугскі, з 2.6.1945 — Харкаўскі і Богадухаўскі. З?25.2.1959 у сане мітрапаліта. Памёр 6.10.1960.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".