Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЗАДЗІРКА (ЗАДИРКО) Прохар Яфімавіч 

ЗАДЗІРКА (ЗАДИРКО) Прохар Яфімавіч

[1885, в.  Дарашкоўка, цяпер тэрыторыя Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. (вёска не існуе) — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. дыякан Барыса-Глебскай царквы в. Макрадка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 11.7.1929. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Васілём Гарцуевым (1868), Васілём Цішчанкам (1870), Аляксандрам Цішчанкам (1891). Асуджаны 23.11.1929 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Паўночнага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.8.1989 пастановай пракурора Магілёўскай вобл. Групавая справа З. і інш. № 11190 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".