Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ЗАБЛОЦКІ (ЗАБЛОЦКИЙ) Мікалай Фаміч
[1867, Лепель Віцебскай губ. — ?], протаіерэй, верагодна, брат Льва Фаміча Заблоцкага* . Скончыў Казанскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1888). Служыў другім святаром Мікалаеўскага сабора ў Гарадку Віцебскай губ. Першы раз арыштаваны ў 1919. Абвінавачваўся ў «арганізацыі ўзброенага паўстання супраць савецкай улады». Асуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення. З 1942 служыў у Казанскім саборы г. Луга Ленінградскай вобл. Арыштаваны 3.5.1944. Пазасудовыя органы НКВД 77-гадовага святара прыгаварылі 26.6.1944 да 20 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Санкт-Петербургской епархии Синодик; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.