Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЗАБЕЛА (ЗАБЕЛЛО) Міхаіл Іванавіч 

ЗАБЕЛА (ЗАБЕЛЛО) Міхаіл Іванавіч

[1847 (?), Лепельскі пав. Віцебскай губ. — ?]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўнае вучылішча. Служыў псаломшчыкам у Петра-Паўлаўскай царкве в. Кублічы Лепельскага пав., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дачок Алімпіяду, Аляксандру, Зінаіду, сыноў Івана, Пятра, Уладзіміра. Арыштаваны 7.8.1920. Асуджаны 24.8.1920 асобым аддзелам 15-й арміі як «падазроны ў шпіянажы» да высылкі ў Вяцкую губ. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".