Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЖЫДОК (ЖИДОК) Іаан Якаўлевіч 

ЖЫДОК (ЖИДОК) Іаан Якаўлевіч

[1.10.1900, в.  Бялевічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 25.9.1981], протаіерэй. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Бялевіцкае народнае вучылішча (1913), пастырскія курсы ў Мінску (1919). У 1919—21 у Чырвонай арміі. У 1922 ажаніўся з Яўгеніяй Сцяфанаўнай Лазоўскай, гадаваў сыноў Віталія (н. ў 1923), Валянціна (1926). З 1922 в. а.  псаломшчыка, з 1924 псаломшчык Георгіеўскай царквы в. Леніна (да 1921 Раманава) Слуцкага р-на Мінскай вобл. Пад кіраўніцтвам святара Пятра Каржанеўскага займаўся самаадукацыяй па курсу духоўнай семінарыі. 25.3.1925 епіскапам Слуцкім, вікарыем Мінскай епархіі Мікалаем (Шамяцілам) рукапаложаны ў дыякана, 19.1.1927 — у святара. Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны асобай нарадай АДПУ 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Вызвалены 16.12.1937. Верагодна, неўзабаве зноў арыштаваны і асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. З 21.4.1942 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Быстрыца, цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. З 23.3.1943 служыў у Мікалаеўскай царкве в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. 2.3.1945 архіепіскапам Васіліем (Ратміравым) прызначаны настаяцелем Уваскрасенскай царквы ў мяст. Капыль, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. 10.4.1947 памерла жонка святара. З 20.2.1951 служыў у Мікалаеўскай царкве в. Пярэжыр Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. 26.2.1953 архіепіскапам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскай царквы ў мяст. Любань Мінскай вобл. Узнагароджаны набедранікам (1928), скуф’ёй (1930), камілаўкай (1946), нагрудным крыжам (1951), санам протаіерэя (1957). З 1963 за штатам (з-за хваробы). Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ж. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 264.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".