Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЖЫГЛЕВІЧ (ЖИГЛЕВИЧ) Пётр Кузьміч 

ЖЫГЛЕВІЧ (ЖИГЛЕВИЧ) Пётр Кузьміч

[1871, Полацк Віцебскай губ., цяпер горад Віцебскай вобл. — 17.11.1937, Віцебск, турма НКВД], брат або сваяк Іакава Кузьміча Жыглевіча* і Іаана Кузьміча Жыглевіча** . Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1891). Служыў у царкве в. Фалькавічы. З 1905 настаяцель Успенскага храма ў мяст. Ушачы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл., законанастаўнік народнага вучылішча ў в. Матырына Лепельскага пав., цяпер Лепельскі р-н. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы ў мяст. Старое Сяло Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 9.12.1931. Асуджаны 14.7.1932 з 15  свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «сувязь з членамі контррэвалюцыйнай групы і антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў. У другой палове 1930-х г. служыў у Кастраме. У 1937 зноў арыштаваны і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; За Христа пострадавшие.


* Рукапаложаны ў 1883. Да 1905 служыў ва Успенскай царкве в. Сар’я Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе). З 1909 настаяцель Успенскай царквы в. Фалькавічы Віцебскага пав., цяпер тэрыторыя Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе).
** Рукапаложаны ў 1884. Да 1902 служыў у Мікалаеўскай царкве в. Веляшковічы Віцебскага пав., цяпер Лёзненскі р-н. Потым у?Спаса-Праабражэнскім і Іаана-Хрысціцельскім храмах Ві­цебска. Выкладаў у царкоўна-прыходскіх школах. У 1909 змяніў на пасадзе Іосіфа Кузьміча Жыглевіча (рукапаложаны ў іерэя ў?1877), настаяцеля Свята-Троіцкага храма в. Засіціна Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".