Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЖУДРО Захарыя Іванавіч 

ЖУДРО Захарыя Іванавіч

[1865, в. Кароўчына Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Верагодна, малодшы брат Цімафея Іванавіча Жудро* . Да арышту настаяцель Георгіеўскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны асобай нарадай пры АДПУ 4.3.1932. Праходзіў па адной справе з дыяканам той жа царквы Іаанам Гілясёвым. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі». 23.5.1932 вызвалены з-пад аховы. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Ж. і інш. № 13922 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


* У 1880—85 настаўнік лацінскай мовы Гомельскага духоўнага вучылішча. Скончыў Казанскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1889). З 3.5.1890 памочнік назіральніка Архангельскага духоўнага вучылішча. З 15.3.1894 памочнік назіральніка Магілёўскага духоўнага вучылішча. Узнагароджаны ордэнамі св. Станіслава, св. Анны. Гадаваў чацвёра дзяцей.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".