Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЖОРАЎ (ЖОРОВ) Іакаў Іларыёнавіч 

ЖОРАЎ (ЖОРОВ) Іакаў Іларыёнавіч

[1878, мяст. Копысь Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], святар. Беларус. З мяшчанскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 18.1.1931 у в. Славені (Малыя Славені) былога Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Асуджаны 11.3.1931 са святаром Лаўрам Ціцянковым асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.7.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Ж. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".