Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ЖДАНАЎ (ЖДАНОВ) Віктар Сцяпанавіч 

ЖДАНАЎ (ЖДАНОВ) Віктар Сцяпанавіч

[1871 ці 1872, в. Полцева (Полцеў) Віцебскага пав., цяпер тэрыторыя Віцебскага р-на (вёска спалена фашыстамі ў 2-ю сусветную вайну) — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля, верагодна, брат Аляксія Сцяпанавіча Жданава* . Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1892?), рукапаложаны ў іерэя. Да 1902 настаяцель Ануфрыеўскага храма в. Псова Невельскага пав. Віцебскай губ., потым Спаса-Праабражэнскай царквы в. Усмынь Веліжскага пав. Віцебскай губ. З 1906—07 другі святар Успенскага сабора ў Невелі Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. Паводле некаторых звестак у 1920-я г. служыў у храме ў Дзвінску Віцебскай губ. (цяпер Даўгаўпілс, Латвія), потым ў Бешанковічах Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл., благачынны цэркваў Бешанковіцкай акругі. Меў жонку Ганну Паўлаўну (н. ў сям’і святара), сына Серафіма (ветэрынар аднаго з калгасаў Віцебскага р-на), дочак Аляксандру (па мужу Шчарбінская; працавала ў адной з клінік Віцебска) і Кацярыну (справавод). У 1929 асуджаны да года зняволення за нявыплату падаткаў. З 1930 настаяцель Іаанаўскай (Задунаўскай) царквы. У трэці раз арыштаваны 24.4.1931 у Віцебску. Прыгавораны 14.7.1932 з 15 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ як «член антысавецкай арганізацыі» дa 3 гадоў ссылкі і пазбаўлення правоў. Вызвалены ў 1934. Вярнуўся на радзіму. Працягваў служыць святаром. Зноў арыштаваны 19.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 10-я Вінчэўская, д. 7 або 17. Асуджаны 28.9.1937 з 40  свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл., па другой 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі; БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.

 

 


* З 1913—14 настаяцель Успенскай царквы в. Забелы Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".