Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДУБЯНСКІ (ДУБЯНСКИЙ) Аляксій Мацвеевіч 

ДУБЯНСКІ (ДУБЯНСКИЙ) Аляксій Мацвеевіч

[20.5.1872, в. Яноўка (?) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ. — 25.10.1938, Магілёў, НКВД], святар, бацька Аркадзія Дубянскага. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Антонаўка (тагачасны паштовы адрас: ст. Насовічы) Гомельскага пав., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. З 1910 настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Кузьмінічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Агародня-Гомельская) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н. У 1918 пазбаўлены выбарчых правоў як свяшчэннаслужыцель. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Старая Беліца (тагачасны паштовы адрас: ст. Уваравічы) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н. Рэпрэсаваны ў 1929 з жонкай Марыяй (н. ў 1882). 9.3.1938 арыштаваны з царкоўным актывістам Іванам Васілевічам Івановым у Чавусах Магілёўскай вобл. Абвінавачваўся ў «распаўсюджванні чутак пра хуткі надыход вайны і гібель савецкай улады». Закатаваны ў турме. Рэабілітаваны пастановай Чавускага раённага аддзела НКВД. Групавая справа Д. і інш. № 5759 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 735, в. 1, с. 221, л. 9.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".