Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДЗЯРУГА (ДЕРУГО) Мікалай Савіч 

ДЗЯРУГА (ДЕРУГО) Мікалай Савіч

[каля 1890 — снеж. 1942]. З 1918 псаломшчык Успенскай царквы в. Манькавічы, цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. Рукапаложаны ў дыякана. З 1924 служыў у Пакроўскім храме в. Асінагарадок, цяпер Пастаўскі р-н. З 1927 у Крыжаўздзвіжанскай царкве в. Цвеціна, цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. З 1935 у Пакроўскім храме ў мяст. Орля, цяпер вёска Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. У 1940 у Жыровіцкім Успенскім манастыры мітрапалітам Мінскім і Беларускім Панцеляіманам (Ражноўскім) рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Свята-Троіцкай царквы в. Шчара (Перавоз), цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трох сыноў (двое памерлі малымі, трэці расстраляны немцамі падчас 2-й сусветнай вайны). Забіты пры перастрэлцы паміж немцамі і партызанамі.

Жонка святара Надзея Пятроўна (н. ў 1892) жыла ў Пастаўскім р-не. Памерла пасля 1976.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".