Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДЗІМІТРЫЙ ПЛЫШЭЎСКІ 

ДЗІМІТРЫЙ ПЛЫШЭЎСКІ

[26.10.1880, в. Дубенец Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — 19.1.1938, Мінск, турма НКВД], свяшчэннамучанік. Рускі. Сын Іаана Плышэўскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. З 1906 настаяцель Пакроўскай царквы в. Астражанка Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл. З 1909 служыў у Свята-Георгіеўскай царкве в. Лядзец Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н. Гадаваў чатыры дачкі. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Вузляны (Паляны) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты на Аляксандры Кіркевіч, дачцы Паўла Кіркевіча** , сястры Антонія Кіркевіча. Арыштаваны ў 1929 (або ў 1930). На допытах шмат разоў катаваны, але ад сана і веры не адмовіўся. Вызвалены праз некалькі тыдняў. Пасля закрыцця царквы ў Вузлянах перайшоў служыць у Мікалаеўскую царкву ў мяст. Смалявічы Мінскай вобл., дзе настаяцелем быў протаірэй Уладзімір Зубковіч. Зноў арыштаваны 26.9.1937. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі царквы Пракопам Яўменчыкам (1898), Васілём Мардовічам (1882), Кастусём Пятроўскім (1881), Адамам Папковічам (1883), Рыгорам Розумам (1865), Радыёнам Якубіцкім (1899). Асуджаны 19.11.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю», «удзел у шпіёнскай арганізацыі» і «блізкае знаёмства з ворагам народа епіскапам Філарэтам» (Фёдарам Раменскім) дa ВМП з  канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны (паводле інш. звестак закапаны ў зямлю жывым). Рэабілітаваны 10.4.1989 пракуратурай БССР. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў. Групавая справа Дз. і інш. № 22033-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб, 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1876). Рукапаложаны ў 1878. Служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Дубенец.
** Дыякан Пакроўскай царквы ў мяст. Загародскі Пагост (Пагост-Загародскі) Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".