Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДЗЕЛЯКТОРСКІ (ДЕЛЕКТОРСКИЙ) Уладзімір Пятровіч 

ДЗЕЛЯКТОРСКІ (ДЕЛЕКТОРСКИЙ) Уладзімір Пятровіч

[1887, Пераслаўль-Залескі, цяпер Яраслаўская вобл., Расія — ?]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, брат Мікалая і Мікіты Дзелякторскіх. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у царкве в. Забалаць (Забалоцце) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любаньскі р-н Мінскай вобл. Меў трое дзяцей. Арыштаваны 13.4.1933. Асуджаны 19.7.1933 са святарамі Мінскай епархіі Васіліем Парфёнчыкам, Канстанцінам Радзівіновічам, Пятром Ражко, Канстанцінам Семянюком, Мікалаем Тарановічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Дз. і інш. № 26944-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

19.11.1937 на палігоне НКВД у Бутава Маскоўскай вобл. расстраляны Мікіта Пятровіч Дзелякторскі (н. ў 1876 у Пакрове), брат Мікалая і Уладзіміра Дзелякторскіх.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".