Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДАСІФЕЙ (СЦЯПАНАЎ) 

ДАСІФЕЙ (СЦЯПАНАЎ)

[Гаўрыіл Грыгор’евіч; 16.9.1883, с. Хадзяшава Казанскай губ., Расія — 31.8.1937, турма НКВД], архіепіскап (абнаўленчы). Рускі. З сялянскай сям’і. З 1900 паслушнік Белагорскага манастыра Пермскай вобл. З 1907 у Фёдараўскім падвор’і Санкт-Пецярбурга 28.6.1909 пастрыжаны ў манашаства. Скончыў Казанскія місіянерскія курсы (1914). Рукапаложаны ў іераманаха. З 1917 настаяцель Фёдараўскага падвор’я і сабора ў Санкт-Пецярбургу. У 1919 узведзены ў сан архімандрыта. Вучыўся ў Петраградскім багаслоўскім інстытуце да яго закрыцця ў маі 1923. У лют. 1924 арыштаваны па даносе. Праходзіў па справе праваслаўных брацтваў. Асуджаны да 2 гадоў зняволення, але як цяжка хворы вызвалены. Пад ціскам АДПУ 30.3.1927 ухіліўся ў абнаўленчы раскол. 10.4.1927 хіратанісаны ў епіскапа Казлоўскага, вікарыя Тамбоўскай епархіі, потым епіскап Ціхвінскі, вікарый Наўгародскай епархіі. У пачатку 1928 перамешчаны ў Брацкі Богаяўленскі манастыр у Магілёве. 31.5.1928 узведзены ў епіскапа Гомельскага і Рэчыцкага. Удзельнічаў у пленуме абнаўленчага Беларускага Праваслаўнага Свяшчэннага Сінода (25—27 снеж. 1928, Орша). У НГАБ (Ф. 2786, в. 2, с. 3) захаваўся групавы фотаздымак удзельнікаў Пленума. У ліст. 1931 пасля закрыцця Гомельскага кафедральнага сабора выехаў у Ленінград. З 23.3.1932 кіраваў Аршанскай кафедрай. З 17.9.1932 — архіепіскап Магілёўскі Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Пасля сустрэчы ў Маскве з мітрапалітам Сергіем (Страгародскім) зноў прыняты ў зносіны з кананічнай РПЦ і накіраваны ў сане архімандрыта ва Уладзімір. З Масквы выехаў у Магілёў, дзе напісаў заяву на імя абнаўленчага мітрапаліта Данііла (Грамавенкі): «Прашу выключыць мяне са спіса беларускіх епіскапаў». Арыштаваны 23.2.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Каратанаўская, д. 32. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК (пазней заменена ссылкай у Паўночны край). Зноў арыштаваны 4.5.1937 у с. Кузалеўка Валагодскай вобл., Расія. 25.8.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «антысавецкую прапаганду» да ВМП з  канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.7.1989. Групавая справа С. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: www.politarchive.perm.ru; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".