Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДАРАШКЕВІЧ (ДОРОШКЕВИЧ) Мікалай 

ДАРАШКЕВІЧ (ДОРОШКЕВИЧ) Мікалай

[1874 (?) — ?], протаіерэй. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю 1897 (?). У пачатку 1900-х г. служыў псаломшчыкам у Пакроўскім храме мяст. Койданава Мінскага пав., цяпер Дзяржынск Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. З 1906 настаяцель Георгіеўскай царквы в. Даўгінічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Даўгінава Уздзенскага р-на Мінскай вобл. З 1912 служыў ва Успенскім храме в. Слабада-Пырашаўская Ігуменскага пав., цяпер в. Пырашава Уздзенскага р-на. З 1914 член будаўнічага камітэта цэркваў 2-й акругі Ігуменскага пав. Паводле некаторых звестак у другой палове 1920-х г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Дудзічы, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны ў 1929. Шмат разоў дапытваўся. Верагодна, быў жорстка катаваны, бо пасля вызвалення неўзабаве памёр.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".