Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДАНІІЛ (ЮЗЬВЮК) 

ДАНІІЛ (ЮЗЬВЮК)

[Мікалай Парфір’евіч; 2.10.1880 (паводле інш. звестак 1882), в. Дзмітравічы Брэст-Літоўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 27.8.1965, Адэская вобл., Украіна], архіепіскап. З сям’і псаломшчыка, брат вядомага царкоўнага дзеяча, дэпутата Дзяржаўнай думы Уладзіміра Юзьвюка. Скончыў духоўнае вучылішча і духоўную семінарыю ў Жыровічах Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Выкладаў у духоўна-вучэбных установах. У 1914 паступіў на юрыдычныя курсы ў Петраградзе. Пасля 1917 на грамадзянскай рабоце ў Харкаве, потым пераехаў у Вільню. У 1925—39 выхавацель-выкладчык Віленскай духоўнай семінарыі. З 1939 сакратар мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Елеўферыя (Богаяўленскага). У 1942 пастрыжаны ў  іераманаха, узведзены ў сан архімандрыта. Хіратанісаны ў епіскапа Ковенскага. У жн. 1942 прысутнічаў на з’ездзе праваслаўных архіерэеў Прыбалтыкі ў Рызе. У маі 1944 узведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны часовым кіруючым Віленскай і Літоўскай епархіяй з правам кіравання экзархатам. У канцы 1944 — пачатку 45 жыў у Чэхаславакіі. У маі 1945 знаходзіўся ў лагеры для перамешчаных асобаў (Displaced Person). 30.12.1945 прызначаны архіепіскапам Пінскім і Брэсцкім. Са снеж. 1948 да лета 1950 — архіепіскап Пінскі і Палескі. Арыштаваны 25.8.1950 у Пінску па адрасе: вул. Першамайская, д. 13. Асуджаны са святаром Вацлавам Пянткоўскім 2.12.1950 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў (верагодна, Усольскі) МДБ Іркуцкай вобл. (п/с 90/2-246). У зняволенні або неўзабаве пасля вызвалення аслеп. З другой паловы 1950-х г. жыў у мужчынскім манастыры ў г. Ізмаіл Адэскай вобл. З ліст. 1964 — у Міхайлаўскім жаночым манастыры ў с. Аляксандраўка Адэскага р-на. Рэабілітаваны 21.8.1989 УКДБ Брэсцкай вобл. Асабовая справа Ю. № 9774-с захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.

Літ.: Санкт-Петербургские епархиальные ведомости. СПб, 2002; За Христа пострадавшие.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".