Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДАНІІЛ (ГРАМАВЕНКА) 

ДАНІІЛ (ГРАМАВЕНКА)

[Данііл Раманавіч; 15.12.1889, в. Агароднікі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. (паводле інш. звестак — прадмесце Херсона, цяпер у межах Херсона, Украіна) — ?], мітрапаліт Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Украінец. З сялянскай сям’і. Скончыў Адэскую духоўную семінарыю (1913). Рукапаложаны ў іерэя. Служыў у храме в. Вазнясенскае Томскай вобл., Расія. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. Будучы жанатым, хіратанісаны ў Сібірскай абнаўленчай акрузе ў епіскапа Табольскай епархіі (1923). З сак. 1926 архіепіскап Мінскай кафедры. У маі 1927 перавёўся ў Смаленскую епархію. З чэрв. 1928 старшыня Вышэйшага Беларускага сінадальнага ўпраўлення (абнаўленчага), пераведзенага з Магілёва ў Мінск, узведзены ў сан мітрапаліта Беларускага і Мінскага. 26.1.1935 на пасяджэнні Сінода праваслаўных цэркваў СССР паспрабаваў абараніць аўтаномію Беларускай Царквы (абнаўленчай) і быў вызвалены ад абавязкаў старшыні Беларускага Сінода. Вярнуўся ў Мінск, служыў у Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы. Арыштаваны 13.3.1935 у Мінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 9. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 7.6.1935 за «антысавецкую агітацыю і выдачу сакрэтных звестак» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 31.8.1992. Асабовая справа Г. № 34577-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006; www.ortho-rus.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".