Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДАМКОВІЧ (ДАМКОВИЧ) Сяргей Пракопавіч 

ДАМКОВІЧ (ДАМКОВИЧ) Сяргей Пракопавіч

[1877 ці 1880, в. Зароўцы Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. старшыня або член царкоўнага савета адной з цэркваў Шклоўскай вол. Быў жанаты, меў сыноў Ягора (1912) і Івана (1916). Арыштаваны 3.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Д. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".