Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДАМІНІКОЎСКІ (ДОМИНИКОВСКИЙ) Васілій 

ДАМІНІКОЎСКІ (ДОМИНИКОВСКИЙ) Васілій

[1865, в. Бучаціна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Віктара Дамінікоўскага* . Скончыў Мінскія духоўныя вучылішча (1881) і семінарыю. Служыў псаломшчыкам у Петра-Паўлаўскай царкве ў роднай вёсцы. 21.7.1894 рукапаложаны ў іерэя і 28.8.1894 прызначаны настаяцелем Мікалаеўскага храма в.  Ляскавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Акцябрскі р-н Гомельскай вобл. У 1899 пераведзены ў Спаса-Праабражэнскую царкву в.  Зенькавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл., дзе раней служыў Сцяфан Дамінікоўскі, верагодна, сваяк Д. Узнагароджаны нагрудным крыжам (1917). Меў трое дзяцей. Арыштаваны 16.11.1932. Асуджаны 10.4.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «неданясенне аб шпіёнскай дзейнасці аднавяскоўцаў» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы.

16.11.1932 у в. Зенькавічы арыштавана хатняя гаспадыня Дамінікоўская Ксенія (н. ў 1897 у в. Ляскавічы; атрымала вышэйшую адукацыю), дачка Васілія Дамінікоўскага. 10.4.1933 калегіяй АДПУ асуджана за «неданясенне аб шпіёнскай дзейнасці аднавяскоўцаў» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.

9.11.1932 у в. Зенькавічы арыштаваны Дамінікоўскі Віктар Васілевіч (н. 1.9.1901; атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю), сын Васілія Дамінікоўскага. 10.4.1933 калегіяй АДПУ асуджаны за «неданясенне аб шпіёнскай дзейнасці аднавяскоўцаў» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.

1.10.1957 і 31.5.1968 тpыбуналам БВА сям’я Д. была рэабілітавана. Іх групавая справа № 25666-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф.  2786, в.  1, с. 67.


* Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1854). Да 1882 служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Бучаціна.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".