Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДАЛІДОВІЧ (ДОЛИДОВИЧ) Сімяон Пятровіч 

ДАЛІДОВІЧ (ДОЛИДОВИЧ) Сімяон Пятровіч

[1894, в. Кушэўка Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Шышова Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.7.1931 у в. Нежкава Горацкага р-на. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Васілём Коўзусем (н. ў 1904), Панцялеем Масляным (1889), Піліпам Масленым (1881). Асуджаны 28.9.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую прапаганду» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 (паводле інш. звестак 17.11.1989) пастановай прэзідыума Вярхоўнага савета БССР. Групавая справа Д. і інш. № 13552-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобл., ф. 1070, в. 1, с. 30, л. 123, 182.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".