Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДАВЫДОВІЧ-ЖАВАРАНКАВА (ДАВЫДОВИЧ-ЖАВОРОНКОВА) Аляксандра 

ДАВЫДОВІЧ-ЖАВАРАНКАВА (ДАВЫДОВИЧ-ЖАВОРОНКОВА) Аляксандра

[1888 (?), мяст. Гельвані Віленскага пав. — ?], медык, дачка протаіерэя Іаана Давыдовіча. Скончыла Марыінскае жаночае вучылішча, Пецярбургскі медыцынскі інстытут (1916). У 1921—23 працавала ўрачом у Іаанаўскім манастыры, актыўная прыхаджанка яго храмаў. Потым — урач хірургічнага аддзялення бальніцы імя Эрысмана і амбулаторыі Механічнага завода № 7. Аказвала на даму медыцынскую дапамогу былым сёстрам манастыра. Арыштавана ў сак. 1932. Асуджана 22.3.1932 да 5 гадоў ППК. Этапавана ў  Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (?). Пастановай ад 29.5.1935 вызвалена датэрмінова. У  1950-я г. жыла ў Грозным Чачэна-Інгушскай АССР. Далейшы лёс невядомы.

Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".