Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ДАВЫДОВІЧ (ДАВЫДОВИЧ) Сергій 

ДАВЫДОВІЧ (ДАВЫДОВИЧ) Сергій

[1876, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Сцяфана Давыдовіча* . Скончыў духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам у Раства-Багародзіцкім храме в. Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. З 1916 настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Паперня Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. Арыштаваны 11.2.1931. Асуджаны 26.2.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Д. № 28469-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. З 1873 служыў псаломшчыкам. 26.9.1883 рукапаложаны ў дыякана Успенскага храма в. Барбарава Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. У 1901 — у Пакроўскай царкве мяст. Семежава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".