Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГУДКОЎ (ГУДКОВ) Фёдар Андрэевіч 

ГУДКОЎ (ГУДКОВ) Фёдар Андрэевіч

[10.1.1888, в.  Другое Шэйкіна Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — 6.8.1982], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. У юнацтве прыняты паслушнікам у Віцебскі Архіерэйскі дом. Потым на працягу 4 гадоў паслушнік Невельскага мужчынскага манастыра, выконваў абавязкі псаломшчыка. Прызваны ў армію. Нам. царкоўніка, царкоўнік 99-га Івангародскага тэхнічнага палка. Скончыў 10-месячныя фельчарскія курсы. Экстэрнам здаў экзамен на псаломшчыка (1918). Вікарным епіскапам Дзвінскім Панцеляіманам (Ражноўскім)* прызначаны ў Аляксандра-Неўскую царкву в. Лёхава Гарадоцкага пав., цяпер тэрыторыя Гарадоцкага р-на (вёска не існуе). З 1921 псаломшчык храма ў Невелі Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. У 1923 абнаўленчым епіскапам Гаўрыілам (Свідзерскім) рукапаложаны ў дыякана, у 1924 у іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Веляшковічы Віцебскага (цяпер Лёзненскага) р-на Віцебскай вобл. Архіепіскапам (абнаўленчым) Полацкім і Віцебскім Аляксандрам (Шчарбаковым)** узнагароджаны набедранікам (1926), архіепіскапам (абнаўленчым) Сергіем (Дабрамыславым)*** — скуф’ёй (1927), епіскапам Веліжска-Невельска-Высачанскім Міхаілам (Свідзерскім)**** — камілаўкай (1928). Арыштаваны ў 1929. Асуджаны калегіяй АДПУ за «антысавецкую прапаганду» да ВМП. 20.2.1930 прысуд заменены на 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 5.10.1939. Зноў арыштаваны 25.10.1939. Прыгавораны да зняволення (тэрмін невядомы). У  трэці раз арыштаваны 5.11.1945 у г. Ухта Комі АССР, дзе працаваў інструктарам па дэзінфекцыі раённага аддзела аховы здароўя. Абвінавачаны ва «ўдзеле ў контррэвалюцыйнай групе, якая існавала з канца 1942». Прыгавораны да 5 гадоў ППК. Да дому вярнуўся хворым, фактычна інвалідам. З 1950 працаваў у калгасе. У 1956 епіскапам Бабруйскім вікарыем Мінскай епархіі Ляонціем (Бондарам)***** зноў рукапаложаны ў дыякана і прызначаны ў царкву в.  Рэвуты Лёзненскага р-на. 2.12.1956 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) рукапаложаны ў іерэя (паўторна). Служыў у Ільінскай царкве в. Паўлавічы Віцебскага р-на. З 1957 да 1960 камандзіраваўся ў розныя прыходы Мінска-Беларускай епархіі. З 3.1.1958 служыў у Пакроўскім храме в. Збляны Лідскага р-на Гродзенскай вобл. З 28.2.1958 — у Сергіеўскай царкве в. Лескавічы Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. З 30.12.1958 — у Пакроўскім храме в. Гарадзечна Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. З 1.1.1959 — у Аляксандра-Неўскай царкве мяст. Індура Гродзенскага р-на. З 27.4.1959 — у  Георгіеўскім храме в.  Нічыпаравічы Шклоўскага р-на Віцебскай вобл. З 27.6.1959  — у Анненскай царкве в. Любішчыцы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. З 24.7.1959 — у Свята-Троіцкім храме в. Дуброўна Аршанскага р-на Віцебскай вобл. З 15.4.1960 — у Анненскай царкве в. Міжэрычы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. 24.3.1961 Віцебскай міжраённай урачэбна-працоўнай экспертнай камісіяй (УПЭК) прызнаны інвалідам 2-й групы. З другой паловы 1961 за штатам. Жыў у в. Рэвуты, у якой памёр і пахаваны. Па апошняй справе рэабілітаваны 10.5.1989 пракуратурай Комі АССР.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 202.


* Свецкае імя: Павел Сцяпанавіч; н. 27.10.1867 у Віцебскай губ. (тут і ніжэй прыводзяцца біяграфічныя дадзеныя, звязаныя з?Беларуссю; падрабязней: www.ortho-rus.ru). 2.6.1913 хіратанісаны ў епіскапа Дзвінскага вікарыя Віцебскай епархіі. Пасля 1918 прызначаны епіскапам Пінска-Навагрудскім. У 1940—41 епіскап Гродзенскі і Баранавіцкі. У 1941 узведзены ў сан архі­епіскапа і прызначаны Экзархам Беларусі з тытулам «Мінскі і?Беларускі». У сак. 1942 узведзены ў сан мітрапаліта. Памёр 30.12.1950 у Германіі.
** Свецкае імя: Аляксандр Міхайлавіч; н. 22.6.1892 у сям’і святара. У 1925 прызначаны епіскапам Віцебскім і Гарадоцкім (абнаўленчым), потым Магілёўскім. Узведзены ў сан архіепіскапа. Дата смерці невядома.
*** Н. ў 1862. З 1927 абнаўленчы архіепіскап Полацкі і Беларускі. З 1928 — Магілёўскі, з 1932 — Аршанскі. З 1933 — Віцебскі. У чэрв. 1935 прызначаны архіепіскапам Мазырскім, але выехаць на месца службы адмовіўся і быў звольнены за штат. Дата смерці невядома.
**** Н. 28.3.1883. Хіратанісаны ў абнаўленчага епіскапа Веліжскага і Высачанскага (8.7.1923). У 1926 узведзены ў сан архіепі­скапа. Дата смерці невядома.
***** Н. 7.5.1913 у Віленскай губ. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1935). Рукапаложаны ў іераманаха (1944). Узведзены ў сан ігумена. Выконваў абавязкі рэктара Мінскай духоўнай семінарыі. З 1953 нам. Жыровіцкага манастыра ў сане архімандрыта. З 1956 епіскап Бабруйскі вікарый Мінскай епархіі. У?1960 часова кіруючы Мінскай епархіяй. Потым служыў у Новасібірскай епархіі, цэрквах Алтайскага краю і інш. Архіепіскап (1971). Мітрапаліт (1992). Памёр 24.1.1999.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".