Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГРЫГАРОВІЧ (ГРИГОРОВИЧ) Аляксандр Дзмітрыевіч 

ГРЫГАРОВІЧ (ГРИГОРОВИЧ) Аляксандр Дзмітрыевіч

[1870, Віцебская губ. — 18.10.1937, Смаленск, турма НКВД]. З духоўнага саслоўя. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1890). Служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Зайкава Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія. З 1906—07 другі святар Мікалаеўскага сабора ў Полацку Віцебскай губ., павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ, благачынны цэркваў 1-й акругі Полацкага пав. З 1911—12 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы ў Віцебску, член Віцебскай духоўнай кансісторыі, законанастаўнік 1-га Віцебскага жаночага вучылішча. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 24.4.1931 у Віцебску па адрасе: вул. Ветраная, д. 25. Асуджаны 14.7.1932 з 15  свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі паводле пастановы калегіі АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 у в. Церашкава (?) тагачаснага Стадолішчанскага р-на Смаленскай вобл. 5.10.1937 тройкай УНКВД асуджаны як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Смоленский мартиролог.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".