Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГОЛУБ Іосіф Антонавіч 

ГОЛУБ Іосіф Антонавіч

[1889, Маладзечна Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — пасля 1952], протаіерэй. Беларус. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1924). Рукапаложаны ў іерэя (1925) і прызначаны настаяцелем Раства-Багародзіцкай царквы в. Гняздзілава Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У 1943 мітрапалітам Панцеляіманам (Ражноўскім) прызначаны 2-ім святаром чыгуначнай царквы ў Мінску (цяпер р-н вул. Мяснікова) з абавязкам пабудовы храма ў пас. Козырава (цяпер у межах Мінска). З 1944 настаяцель Мікалаеўскай (чыгуначнай) царквы пас. Козырава. Узведзены ў сан протаіерэя. Разам з протаіерэем Іаанам Кур’янам і прыхаджанамі ў 1943 аднавіў спаленую ў 1935 па загаду бальшавіцкіх уладаў Мікалаеўскую царкву. Узнагароджаны камілаўкай (1933), залатым нагрудным крыжам (1940). Арыштаваны 24.12.1944. Асуджаны 1.12.1945 са святаром Антоніем Жыбуртовічам і інш. паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. Вярнуўся на радзіму ў 1949. Пасля арышту ў вер. 1949 Аляксія Руткоўскага, настаяцеля Раства-Багародзіцкай царквы ў г.п. Круглае Магілёўскай вобл., прызначаны на яго месца. У канцы 1952 выехаў у Стаўрапольскую епархію, у якой дыяканам служыў яго сын. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.10.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Г. № 29110-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Кулагін А.М. Праваслаўныя храмы; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 215.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".