Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГНЯДОЎСКІ (ГНЕДОВСКИЙ) Іаан 

ГНЯДОЎСКІ (ГНЕДОВСКИЙ) Іаан

[1866, в. Жаробычы Віцебскага пав., да 1939 у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Выіцебск, турма НКВД], протаіерэй, сын Сімяона Гнядоўскага* і, верагодна, брат Мікалая Гнядоўскага** і Пятра Гнядоўскага. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў  іерэя (1890). Служыў у Барыса-Глебскай царкве в. Чырвоны Крыж Невельскага пав. Віцебскай губ. (цяпер Пскоўская вобл., Расія). Працаваў законанастаўнікам у Зачарнянскай сельскагаспадарчай школе, Сіроцінскай 2-класнай царкоўна-прыходскай школе Полацкага пав. Віцебскай губ. З 1911—12 настаяцель Свята-Духавай царквы в. Паддуб’е Віцебскага пав., цяпер Лёзненскі (?) р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 17.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 10-я Гарадоцкая, д. 3. Асуджаны 28.9.1937 з  40 інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа Г. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.


* Рукапаложаны ў іерэя (1855). Служыў у Ільінскай царкве в.?Жаробычы.
** Рукапаложаны ў іерэя (1889). Да 1910 настаяцель Мікалаеў­скага храма в. Дзвонь Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер не існуе.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".