Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГНІДЗЕНКА (ГНИДЕНКО) Грыгорый Дзмітрыевіч 

ГНІДЗЕНКА (ГНИДЕНКО) Грыгорый Дзмітрыевіч

[27.1.1898, с. Тарнава, цяпер Вінніцкая вобл., цяпер Украіна — ?], протаіерэй. Украінец. З сялянскай сям’і. Скончыў Міхайлаўскую настаўніцкую школу ў Кіеве (1915). З 1916 працаваў настаўнікам царкоўна-прыходскай школы в. Ляўковічы Спічынецкага пав. Кіеўскай губ., цяпер Кіеўская вобл., Украіна. З 1918 псаломшчык-рэгент царквы ў мяст. Церліца Кіеўскай губ. 11.4.1924 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны ў царкву в. Прыточка Кіеўскай губ. З 1925 святар храма в. Цінаўка той самай губ. Паводле ўласнага прашэння пераведзены ў Мінскую епархію (1928). Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Белая Сарока, цяпер Нараўлянскі р-н Гомельскай вобл. З 1929 і да арышту настаяцель Раства-Багародзіцкага храма ў мяст. Пухавічы, цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Узнагароджаны набедранікам (1927), скуф’ёй (1929), камілаўкай (1932), нагрудным крыжам (1936). Быў жанаты на Ганне Васілеўне Ясінскай, гадаваў сына Арэста (н. ў 1926, удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне, паранены). Арыштаваны 6.8.1937 са Сцяфанам Салаўянчыкам, верагодна, старшынёй царкоўнага савета. Асуджаны 28.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Комі АССР (нафташахта № 1). Вызвалены 6.8.1947. Служыў у храме в. Гарбацэвічы (Пагост-Гарбацэвічы) Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. Узведзены ў сан протаіерэя (1947). Зноў арыштаваны 17.12.1949. Пастановай асобай нарады МДБ СССР ад 22.4.1950 за «прыналежнасць да контррэвалюцыйнай групы» высланы ў Паўночна-Казахстанскую вобл. (Петрапаўлаўск). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23—27.4.1965 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Г. і інш. № 19174-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 56.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".