Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГЛЫБОЎСКІ (ГЛЫБОВСКИЙ) Сергій Іосіфавіч 

ГЛЫБОЎСКІ (ГЛЫБОВСКИЙ) Сергій Іосіфавіч

[1878, Орша Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам у Пакроўскай царкве в. Чырвоная Буда Гомельскага пав. Магілёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Насовічы). 23.8.1906 ці 21.10.1906 прызначаны настаяцелем у Раства-Багародзіцкі храм в. Цёплае Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. З 1910  — у  Георгіеўскай царкве ў мяст. Расасна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. — у Пакроўскім храме в. Стары Сялец Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Сялец Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 19.4.1932. Асуджаны 23.7.1932 з актыўнымі прыхаджанамі Емяльянам Сцепанковым, Іванам Сцепанковым, Іванам Васільевым і інш. калегіяй АДПУ як «агітатар за развал калгасаў» і «распаўсюджванне чутак пра хуткую вайну» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 18.2.1967. Групавая справа Г. і інш. № 9251-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

19.3.1933 у Оршы па адрасе: Музейны зав., д. 11 арыштаваны планавік-эканаміст Аршанскага гарсавета Глыбоўскі Рыгор Іосіфавіч (н. ў 1878 у Оршы; атрымаў вышэйшую адукацыю), брат Сергія Глыбоўскага. 13.5.1933 калегіяй АДПУ асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.6.1957 Вярхоўным судом БССР. Яго асабовая справа захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".