Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГЛЫБОЎСКІ (ГЛЫБОВСКИЙ) Мікалай 

ГЛЫБОЎСКІ (ГЛЫБОВСКИЙ) Мікалай

[1885, мяст. Хаславічы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?], святар. З духоўнага саслоўя. Служыў у Кіраве. 31.8.1941 асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП (заменена на 10 гадоў ППК). Далейшы лёс невядомы.

19.6.1938 органамі НКВД арыштаваны настаўнік няпоўнай СШ в. Латыголь Сенненскага р-на Віцебскай вобл., бацька траіх дзяцей Лаўр Глыбоўскі (н. ў1894 у  в. Рыдамля Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл.), верагодна, сваяк Мікалая Глыбоўскага. 2.11.1938 тройкай НКВД асуджаны як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК і  этапаваны ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам БВА 28.11.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: За Христа пострадавшие.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".