Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГЛІНСКІ (ГЛИНСКИЙ) Лявонцій Андрэевіч 

ГЛІНСКІ (ГЛИНСКИЙ) Лявонцій Андрэевіч

[1860 (?), Чэрыкаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 1.10.1937, Орша, турма НКВД], верагодна, брат Мікалая Глінскага. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Да 1907 настаяцель царквы в. Пірэвічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл., потым служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Новыя Юркавічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бранская вобл., Расія. З 1911 у Петра-Паўлаўскай царкве в. Паўлавічы Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны 15.9.1937 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".