Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГЕРМАГЕН (ДАЛГАНАЎ) 

ГЕРМАГЕН (ДАЛГАНАЎ)

[Георгій Яфрэмавіч; 25.4.1858, в. Херсон, цяпер Украіна — 15.6.1918, Табольск], свяшчэннамучанік. З духоўнага саслоўя. Скончыў класічную гімназію ў Ананьеве Херсонскай губ., юрыдычны ф-т Новарасійскага ун-та. Паступіў у Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. Прыняў манашаскі пострыг з імем Гермаген (1890). Рукапаложаны ў іераманаха (15.3.1892). Спалучаў навуковую дзейнасць з пастырскай. Пасля сканчэння акадэміі са ступенню кандыдата багаслоўя (1893) прызначаны інспектарам, з 1898 рэктарам Тыфліскай духоўнай семінарыі. Адначасова з’яўляўся рэдактарам «Духовного Вестника Грузинского Экзархата». Узведзены ў сан архімандрыта. У семінарскіх «Журналах паводзін» таго часу захаваліся запісы, з якіх можна даведацца, што айцец Гермаген неаднаразова падвяргаў паслушніка І.Джугашвілі (І.Сталіна) розным пакаранням. 14.1.1901 у Казанскім саборы ў Маскве хіратанісаны ў епіскапа Вольскага, вікарыя Саратаўскай епархіі. З 1903 кіраваў Саратаўскай кафедрай. 17.1.1912 за «непадпарадкаванне царскім загадам» і рознагалоссі з членамі Свяшчэннага Сінода пераведзены ў Жыровіцкі Успенскі мужчынскі манастыр. Акрамя гэтай прычыны была і інш.: сутыкненне з Грыгорыем Распуціным. У 1915 у сувязі з ваеннымі абставінамі эвакуіраваўся ў Мікалаева-Угрэшскі манастыр у Падмаскоўі. Пасля лют. 1917 — епіскап Табольскі і Сібірскі. У 1918 арыштаваны чырвонаармейцамі, пераведзены ў Екацярынбург. Вернікамі было сабрана 10000 рублёў для выкупа ўладыкі, але пасля перадачы грошай пасланую дэлегацыю арыштавалі, а далейшы лёс яе членаў невядомы . Епіскап з інш. вязнямі, сярод якіх былі і святары, адпраўлены на параходзе ў Цюмень, адкуль планавалася даставіць арыштаваных у Табольск і там судзіць. Падчас плавання стала вядома, што горад заняты Белай арміяй і  чырвонаармейцы вырашылі ўцякаць за Урал. Але перад гэтым яны расправіліся з вязнямі. Іх вывелі на палубу і прымусілі распрануцца і зняць абутак. Епіскапа збілі, прывязалі на шыю камень і скінулі ў раку. Калі целы пакутнікаў усплылі, сярод іх члены Судовай камісіі апазналі епіскапа. Кананізаваны.

Тв.: Самарские епархиальные ведомости. Нынешние последователи Анатэмы и его крамол. 1901, № 3, неоф. С. 90— 105.

Кр.: www.ortho-rus.ru; Жыровіцкая Абіцель. 2000, № 5(18).


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".