Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАШКЕВІЧ (ГАШКЕВИЧ) Іаан 

ГАШКЕВІЧ (ГАШКЕВИЧ) Іаан

[1885, в.  Агародня (Агародня-Гомельская) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 11.1.1938, Гомель, турма НКВД], абнаўленчы протаіерэй. Сын святога праведнага Іаана Гашкевіча* . Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве ў роднай вёсцы, дзе да 1912 настаяцелем быў яго бацька. У снеж. 1937 асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.6.1989.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Добрушскага раёна. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 1999.


* Н. 20.10.1837. Скончыў царкоўна-прыходскую школу, духоўнае вучылішча, Магілёўскую духоўную семінарыю (1859). Выкладаў у царкоўна-прыходскай школе в. Агародня (Агародня-Гомельская). 24.2.1862 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем у Мікалаеўскую царкву гэтай жа вёскі. З 12.4.1893 духоўны следчы цэркваў 3-й акругі Гомельскага пав., член благачыннага савета. Узнагароджаны санам протаіерэя (1907). З 1912 за штатам. Памёр увосень 1917. Кананізаваны Беларускай праваслаўнай царквой.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".