Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАХОВІЧ (ГАХОВИЧ) Юсцін 

ГАХОВІЧ (ГАХОВИЧ) Юсцін

[1868, мяст. Пагост Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Філарэта Гаховіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1896). З 1897 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Дзятлавічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. З 1916 служыў у Антоніеўскім храме мяст. Рубяжэвічы Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. З 1917 благачынны цэркваў 3-й акругі Мінскага пав. У 1920-я г. настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Сямёнавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. Падчас арышту служыў у Георгіеўскім або Мікалаеўскім храме в. Леніна (да 1921 Раманава) Слуцкага пав., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў васьмёра дзяцей. Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Г. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

15.12.1937 у Архангельску арыштаваны Гаховіч Сямён Юсцінавіч (н. 1908), верагодна, сын Юсціна Гаховіча. 25.12.1937 тройкай НКВД па Архангельскай вобл. асуджаны за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с.  67; Памятная книжка Минской губернии.


* На службе з 1860. Да 1885 другі псаломшчык, дыякан Геор­гіеўскай царквы ў Слуцку Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. 20.1.1885 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Вольніцы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл.
Да 1885 настаяцелем Вольніцкай царквы быў Юсцін Гаховіч (рукапаложаны ў іерэя ў 1867), верагодна, брат або сваяк Філарэта Гаховіча


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".