Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАХОВІЧ (ГАХОВИЧ) Міхаіл 

ГАХОВІЧ (ГАХОВИЧ) Міхаіл

[1870, мяст. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 25.8.1939, Чэрвень, турма НКВД], сын Паўла Цярэнцевіча Гаховіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1893). З 1894 настаяцель царквы Нараджэння Святога Іаана Прадцечы в. Засулле Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. З 1903 служыў у Аннінскай царкве мяст. Стоўбцы Мінскага пав., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. З 1908 настаяцель Успенскай царквы в. Барбароў Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. З 1915 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы ў мяст. Юравічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. У 1920-я г. служыў ва Успенскай царкве ў родным мястэчку, дзе раней быў настаяцелем яго бацька. Арыштаваны 18.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі Г. Рэабілітаваны 16.5.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Г. № 29539-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Н. ў 1840. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1865), рукапаложаны ў дыякана (19.2.1866), іерэя (26.2.1866). Больш за 50?гадоў служыў ва Успенскай царкве мяст. Дукора. Адначасова выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. Узнагароджаны набедранікам (1872), скуф’ёй (1880), нагрудным крыжам (1900), камілаўкай (да 1903), медалём у памяць пра 25-годдзе існавання царкоўна-прыходскіх школ (1909), ордэнам св. Анны 3-й ступені (1910), санам протаіерэя (9.5.1914). Акрамя Міхаіла меў сыноў Аляксандра, Канстанціна і?дачку Алену (усе атрымалі вышэйшую адукацыю).

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".