Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ГАЎРЫІЛ (СВІДЗЕРСКІ) 

ГАЎРЫІЛ (СВІДЗЕРСКІ)

[Гаўрыіл Фёдаравіч; 12.7.1862, в. Буй Віцебскага пав., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], архіепіскап (абнаўленчы). З сям’і свяшчэннаслужыцеля. У ліку лепшых скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1883), рукапаложаны ў іерэя (1885). Выкладаў Закон Божы ў Аршанскай гімназіі. З 1889 настаяцель Крыжаўздзвіжанскага храма в. Пустынкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл., благачынны цэркваў 3-й акругі Сенненскага пав. Узведзены ў сан протаіерэя. У 1910-я г. член Мсціслаўскага аддзялення епархіяльнага вучылішчнага савета. Быў жанаты, меў двое дзяцей. У 1922 ухіліўся ў абнаўленчы раскол. 14.1.1923 хіратанісаны ў епіскапа Віцебскага. У другой палове 1926 — архіепіскап Мсціслаўскі. З-за канфлікту пакінуў Мсціслаў і служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Колтава Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н, потым некаторы час знаходзіўся ў Бялыніцкім манастыры. Са студз. 1927 пераведзены настаяцелем у Мікалаеўскі сабор у Старадубску (Бранская вобл., Расія) з тытулам архіепіскапа Гомельскага і Старадубскага. Арыштаваны 12.10.1937 у  Віцебску па адрасе: вул. 2-я Ударная, д. 14. Асуджаны 15.11.1937 са святаром Полацка-Віцебскай епархіі Іосіфам Гусаковым, настаяцелем Янавіцкай царквы Уладзімірам Міцкевічам, старастам той жа царквы Іванам Старычэнкам, актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «дзейнасць у  складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 31.5.1988. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД; Шиленок Д., свящ. Из истории православной церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".